Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ў Беларусі прыпыніла запіс на выдачу віз


Амбасада ЗША ў Беларусі.
Амбасада ЗША ў Беларусі.

Пра гэта амбасада паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Да далейшага апавяшчэньня амбасада ЗША ў Менску прыпыняе запіс на падачу дакумэнтаў для атрыманьня неіміграцыйных візаў у выпадках, якія не зьяўляюцца экстранымі.

«Калі ў вас ужо ёсьць запіс на прыём па візу, вы можаце па ім зьвярнуцца ў найбліжэйшы час. Калі ласка, прыходзьце своечасова з адпаведнымі дакумэнтамі. Паслугі для грамадзян ЗША будуць аказвацца і далей»,— паведаміла амбасада ЗША. Прычыны не называюцца.

Раней амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр заявіла, што прадстаўнікам амбасады адмовілі ў доступе да Юрася Зянковіча, у якога, акрамя беларускага, ёсьць і амэрыканскае грамадзянства.

Зянковіча абвінавачваюць у спробе арганізаваць «вайсковы пераварот». Джулі Фішэр у інтэрвію тэлеканалу «Дождь» назвала сытуацыю «іранічнай», бо беларускія ўлады сьцьвярджаюць, што арыштавалі Зянковіча як амэрыканскага агента. Трымаюць яго ў так званай «амэрыканцы» — СІЗА КДБ.

Сама Джулі Фішэр дагэтуль ня можа трапіць у Беларусь, паколькі беларускія ўлады ёй не даюць візы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG