Дакумэнт даступны на Прававым форуме да 11 ліпеня.
У прыватнасьці, праектам прапануецца ўвесьці акрэдытацыю на дзейнасьць у сфэры фізкультуры і спорту, скарэктаваць паўнамоцтвы і абавязкі фэдэрацый. Таксама акрэсьленыя абавязкі для спартоўцаў і трэнэраў:
- выкарыстоўваць падчас правядзеньня спартовых імпрэзаў толькі дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь, а таксама сымболіку, прадугледжаную рэглямэнтам спаборніцтваў;
- ведаць тэкст дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусь;
- прымаць меры для прадухіленьня незаконнага ўплыву на ўдзельнікаў і арганізатараў спаборніцтваў.
Акрамя таго, для спартоўцаў прапануецца ўвесьці патрабаваньне падаваць інфармацыю пра сваё месцазнаходжаньне ў мэтах допінг-кантролю і санітарна-эпідэмічных патрабаваньняў.