У выніку праверак МАРГ выдала больш за 1,1 тыс. рэкамэндацыяў што да ліквідацыі парушэньняў, накіравала звыш 230 наказаў аб забароне рэалізацыі тавараў.
Да адказнасьці прыцягнулі больш як 360 чалавек, сума штрафаў склала больш за 43 тыс. рублёў.
У рамках «кантролю выкананьня заканадаўства аб цэнах» МАРГ зафіксавала парушэньні больш чым у 120 суб’ектаў гаспадараньня. Накіравана 38 наказаў, да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнутыя больш за 190 асобаў, сума штрафаў «з улікам матэрыялаў мінулых гадоў» перавысіла 254 тыс. рублёў.
Пры маніторынгу «выкананьня заканадаўства аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслугаў)» праверана звыш 200 працэдураў. Накіравана больш як 100 рэкамэндацыяў зьліквідаваць парушэньні, сума штрафаў склала больш за 2 тыс. рублёў.
Толькі за чэрвень МАРГ перадухіліла дзяржаўныя закупкі з парушэньнем заканадаўства на суму звыш 110 млн рублёў, гаворыцца ў паведамленьні.
23 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік кіраўніка МАРГ Сьвятлана Караткевіч паведаміла, што ў выніку першага паўгодзьдзя 2025 году правераныя 3344 аб’екты гандлёвых сетак, «у тым ліку наконт насычэньня крамаў таварамі айчыннай вытворчасьці», прыгадвае «Позірк».
6 кастрычніка 2022 году Лукашэнка пасьля нарады аб цэнавай сытуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасьці росту цэнаў». Пастанова ўраду ад 19 кастрычніка 2022 году № 713 увяла рэгуляваньне цэнаў на тавары ўсяго спажывецкага кошыку. Пазьней з пастановы выключылі пэўныя групы тавараў, падкарэктавалі правілы рэгуляваньня цэнаў, у дакумэнт уносілі зьмены.
Пастанова № 713 (6) ад 2 красавіка 2025 году скараціла сьпіс тавараў, якія падлягаюць цэнаваму рэгуляваньню, — «зыходзячы з балянсу інтарэсаў дзяржавы і ўдзельнікаў спажывецкага рынку» — з 331 да 211 пазыцыяў.
Форум