Зборная Ўкраіны ўпершыню ў гісторыі выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату Эўропы па футболе.
У Глазга ўкраінская каманда ў ⅛ фіналу перамагла зборную Швэцыі зь лікам 2:1 у дадатковы час. Прычым гол быў забіты на 120-й, апошняй, хвіліне.
У чвэрцьфінале сустрэнуцца Бэльгія з Італіяй, Чэхія з Даніяй, Гішпанія з Швайцарыяй і Англія з Украінай.
Як радаваліся за сваю зборную фанаты ў Кіеве