Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Народная воля» просіць дапамагчы ўратаваць газэту ад гібелі


Галоўны рэдактар газэты «Народная воля» Ёсіф Сярэдзіч.
Галоўны рэдактар газэты «Народная воля» Ёсіф Сярэдзіч.

Рэдакцыя газэты «Народная воля» зьвярнулася да чытачоў, валянтэраў і фундатараў з просьбай аб дапамозе ў выратаваньні выданьня.

Паколькі дзяржаўныя прадпрыемствы «Белпошта» і «Белсаюздрук» адмовіліся распаўсюджваць газэту яшчэ летась у жніўні, праз што рэдакцыя пазбаўленая даходаў ад продажу друкаваных асобнікаў, калектыў просіць падпісацца на pdf-вэрсію.

Зрабіць гэта можна на сайце belpressa.by.

«Чарговы раз зьвяртаемся да вас, дарагія прыхільнікі свабоднага слова, з просьбай: дапамажыце! Толькі разам мы зможам уратаваць „Народную волю“!», — гаворыцца ў заяве рэдакцыі.

«Народная воля» — адно з найстарэйшых незалежных выданьняў Беларусі. Заснаваная ў 1995 годзе былым галоўным рэдактарам парлямэнцкай «Народнай газеты» Ёсіфам Сярэдзічам.

Рэквізыты для матэрыяльнай дапамогі ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG