Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адстаўку пайшоў самы даўгавечны прэм’ер-міністар Ізраілю


Біньямін Нэтаньяху
Біньямін Нэтаньяху

У Ізраілі зацьверджаны склад кааліцыйнага ўраду. Наступны ўрад узначаліць былы міністар абароны, правы палітык Нафталі Бэнэт. У кааліцыйны кабінэт уваходзіць Цэнтрысцкая партыя на чале зь Яірам Лапідам.

Бакі дасягнулі пагадненьня, паводле якога Бэнэт будзе прэм’ер-міністрам два гады, а наступныя два гады, да новых выбараў, кіраўніком ураду стане Лапід.

Новы ўрад азначае заканчэньне 12-гадовага кіраваньня Біньяміна Нэтаньягу. Былы прэмʼер кіраваў Ізраілем пяць тэрмінаў — у 1996–1999 і ў 2009–2021 гадах — даўжэй, чым хто-небудзь іншы зь ягоных папярэднікаў. Нэтаньягу таксама быў міністрам абароны і міністрам фінансаў Ізраілю.

У пачатку сваёй кар’еры на пасадзе кіраўніка ўраду Ізраілю Нэтаньягу моцна ангажаваўся ў працягваньне мірнага працэсу ў ізраільска-палестынскіх адносінах. У 1997 г. Нэтаньягу сустрэўся са старшынём Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Ясірам Арафатам, галоўным вынікам сустрэчы была перадача практычна ўсяго Хэўрону (97%) арабам.

У 1998 годзе пры пасярэдніцтве прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана Біньямін Нэтаньягу заключыў зь Ясірам Арафатам пагадненьні, вядомыя як Вай Плантэйшн, паводле якіх палестынцы атрымалі 13% тэрыторый Юдэі і Самарыі (Заходні бераг ракі Ярдан).

Паведамляецца, што тысячы людзей сьвяткуюць прыход новага ўраду на плошчы Рабіна ў Тэль-Авіве.

У той жа час каля рэзыдэнцыі прэм'ер-міністра ў Ерусаліме сотні людзей праводзяць акцыю ў падтрымку Нэтаньягу.

  • 71-гадовы Нэтаньягу ня змог сфармаваць урад пасьля выбараў у Ізраілі 23 сакавіка, ужо чацьвёртых за апошнія два гады. У новым кабінэце ён стане лідэрам правай апазыцыйнай партыі «Лікуд». Гэтая партыя ўсё яшчэ самая папулярная ў краіне, але штораз набірае ўсё меней месцаў у парлямэнце.
  • Рэпутацыя Нэтаньягу за гады кіраваньня моцна пахіснулася: яго называюць «міністрам па злачыннасьці» і абвінавачваюць у няправільным абыходжаньні з крызісам, выкліканым каранавірусам, і яго эканамічнымі наступствамі.
  • Нэтаньягу прызначыў выбары ў красавіку 2019 году, але не атрымаў дастатковай падтрымкі, каб сфармаваць новы кааліцыйны ўрад. Наступныя двое выбараў таксама былі безвыніковымі. У выніку трэціх выбараў быў створаны ўрад, у якім Нэтаньягу пагадзіўся падзяліць уладу з тагачасным лідэрам апазыцыі. Але ў сьнежні дамоўленасьць правалілася, што прывяло да чацьвёртых выбараў.
  • Прэзыдэнт у Ізраілі выконвае ў асноўным цырыманіяльныя і прадстаўніцкія функцыі. Рэальныя ўладныя паўнамоцтвы – у прэм'ер-міністра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG