Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволенаму Анджэю Пачобуту не перадаюць лекаў для сэрца


Плякат з партрэтам Анджэя Пачобута ў цэнтры Варшавы.
Плякат з партрэтам Анджэя Пачобута ў цэнтры Варшавы.

Пра гэта расказала жонка палітзьняволенага журналіста Аксана Пачобут.

Паводле яе інфармацыі, лекі для Анджэя прынялі ў СІЗА Жодзіна, аднак потым не перадалі непасрэдна Пачобуту. У яго хворае сэрца, зьбіваецца рытм.

Трох палітзьняволеных зь незарэгістраванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі — Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву — вывезьлі ў Польшчу зь СІЗА. Яны ня маюць права вярнуцца ў Беларусь.

Вядома, што вызваленьне ўзамен на дэпартацыю з краіны прапаноўвалі таксама Анджэю Пачобуту і старшыні незарэгістраванага СПБ Анжаліцы Борыс, але яны адмовіліся.

«Справа палякаў»

10 сакавіка сілавікі завялі крымінальную справу за правядзеньне імпрэзы ў польскай сацыяльнай школе скаўтаў імя Рамуальда Траўгута ў Берасьці. Тады затрымалі сузаснавальніка школы, 43-гадовага берасьцейца, і дырэктарку Ганну Панішаву. Пазьней стала вядома аб ператрусах у Лідзе, Ваўкавыску і затрыманьнях Ірэны Бярнацкай і Марыны Цішкоўскай.

23 сакавіка ў Горадні затрымалі Анжаліку Борыс, а яшчэ праз два дні — Анджэя Пачобута.

Усіх арыштаваных у «Польскай справе» праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі. Санкцыя крымінальнага артыкула прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG