Пра гэта літоўскі міністар напісаў у сваім Twitter.
Ландсбергіс паставіў у віну Лукашэнку вялікую колькасьць палітвязьняў у Беларусі.
«Беларускаму дыктатару Лукашэнку недастаткова, што ў яго больш за 400 палітвязьняў. Закрыцьцё межаў фактычна азначае, што ўся краіна становіцца адной вялікай турмой для 10 мільёнаў грамадзян. Сыходзь – і пакінь у спакоі свой народ!», – напісаў Габрыэлюс Ландсбергіс.
- На мінулым тыдні Літва выслала двух беларускіх дыпляматаў з прычыны іх дзеяньняў, «несумяшчальных з дыпляматычным статусам», і на знак салідарнасьці з Латвіяй, дзе мэр Рыгі замяніў дзяржаўны беларускі сьцяг на бел-чырвона-белы, а афіцыйны Менск у адказ завёў супраць рыскага мэра крымінальную справу.
- У адказ Беларусь выслала двух літоўскіх дыпляматаў.
- У Літве дзейнічае штаб Сьвятланы Ціханоўскай, Літва дала палітычны прытулак многім беларускім уцекачам і зьяўляецца ва Ўсходняй Эўропе галоўным прасоўвальнікам санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі.