Вырашальны матч футбольнай Лігі Эўропы-2020/21 увечары 26 траўня паміж гішпанскім «Вільярэалам» ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд» аздобіўся беларускім калярытам, піша спартовы сайт «Трыбуна».
На гданьскую арэну дапусцілі 10 тысяч заўзятараў. Але ня меней яскравыя падзеі разгарнуліся на подступах. Беларусы Польшчы і неабыякавыя палякі наладзілі акцыю ў падтрымку журналіста Рамана Пратасевіча і ягонай сяброўкі Соф’і Сапегі, а таксама сотняў палітвязьняў.
У руках яны трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты з асуджэньнем Лукашэнкі і ягонага рэпрэсіўнага рэжыму.
Гэтаксама ўспомнілі 28-гадовага Мікіту Крыўцова — фаната футбольнага клюбу «Маладэчна», які браў удзел у пратэстах і пасьля раптоўнага зьнікненьня быў знойдзены павешаным. Ягоныя родныя ў афіцыйную вэрсію пра «самагубства» ня вераць.
Польская паліцыя не чыніла ўдзельнікам акцыі ніякіх перашкодаў.