Ліст да Вацлава Гаўла
Сьвет вар’яцее. Кожны дзень, кожную гадзіну, кожную сэкунду. Бедныя людзі, шалёныя дыктатары і алігархі, гонка ўзбраеньняў і палітычныя гульні — гэта паўсюль. Але хто плаціць за ўсё і пакутуе? Звычайныя людзі. Такія, як ты і я.
Беларусь сёньня якраз у такой сытуацыі. Я ведаю гэта па сабе. Быць журналістам рызыкоўна. А гаварыць людзям праўду проста небясьпечна, бо за гэта можаш трапіць у турму. Але калі людзі пакутуюць ад таго, што працы няма, грошай мала, а зьбірацца на вуліцах страшна, што рабіць? Усё, што я ведаю, гэта — не здавацца.
І менавіта таму я журналіст. Трэба, каб у людзей была лепшая будучыня, мары і ідэалы. Але як лепей я магу паслужыць людзям? Як я магу дапамагчы свайму народу зрабіцца мацнейшым, нягледзячы ні на што? А можа, ня толькі свайму народу, а і ўсяму сьвету?
Так, гэта недасяжны ідэал. Але трэба дзеля нечага жыць. Праўда ж?..
Раман Пратасевіч
Мэта стыпэндыі імя Вацлава Гаўла — падтрымка пэрспэктыўных журналістаў з краінаў, дзе ёсьць праблемы з вольнымі і незалежнымі сродкамі інфармацыі. «Стымулам да стварэньня праграмы стала вера былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ў ролю журналістыкі як трансфарматара рэпрэсіўных рэжымаў», — адзначаюць ініцыятары прэміі.