Прозьвішчы падае сайт Беларускага ПЭН-цэнтру.
Гэта Вадзім Сычык, Дзьмітрый Янкоўскі, Уладзімер Жыхар, Віктар Пархімчык, Дзьмітрый Новік, Яўген Дамарацкі, Дзяніс Давыдулін, Аляксандар Сячко.
Праваабаронцы канстатуюць непрапарцыйна жорсткія дзеяньні міліцыі пры іх затрыманьнях, а таксама парушэньні прынцыпаў справядлівага судовага разбору, неадэкватныя правапарушэньням прысуды ды іншыя фактары, якія сьведчаць, што перасьлед указаных асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі.
«Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных заняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненьні да іх мераў і судовых рашэньняў пры выкананьні права на справядлівы судовы разбор і ліквідацыі ўказаных фактараў, а таксама вызваленьня іх з-пад варты з прымяненьнем іншых мер, якія забясьпечваюць яўку ў суд», — заяўляюць праваабаронцы.