11 траўня законапраект аб дэнансацыі дамовы ўнёс у Дзярждуму прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. 2 чэрвеня гэтае рашэньне мае зацьвердзіць Савет Фэдэрацыі, пасьля чаго дакумэнт паступіць на подпіс прэзыдэнту. Праз шэсьць месяцаў пасьля зацьвярджэньня дэнансацыі кіраўніком дзяржавы Расея выйдзе з дамовы.
- У траўні 2020 году аб выхадзе з дамовы паведамілі Злучаныя Штаты. Адміністрацыя прэзыдэнта Трампа патлумачыла гэтае рашэньне парушэньнямі пагадненьняў з боку Расеі. У прыватнасьці, прэтэнзіі Вашынгтону выклікала спроба Масквы абмежаваць палёты побач зь межамі прызнаных толькі Расеяй сэпаратысцкіх рэспублік на тэрыторыі Грузіі і прымусіць кантрольныя самалёты садзіцца на пасадку на аэрадромы ў анэксаваным Крыме.
- У студзені аб намеры Расеі пакінуць дамову абвясьціў расейскі МЗС. Сёньня намесьнік міністра замежных справаў Расіеі Сяргей Рабаў заявіў, што Масква ня бачыць падставаў для перагляду пазыцыі аб дамове. Раней Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў Маскву «распачаць крокі, каб вярнуцца да выкананьня дамовы».
- Краіны NATO і былой Варшаўскай дамовы падпісалі дакумэнт у 1992 годзе ў Хэльсынкі. Ён дазваляе ўдзельнікам выконваць няўзброеныя выведныя палёты ў паветранай прасторы адзін аднаго для кантролю над перамяшчэньнямі армій і вайсковай тэхнікі.