Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ: ЗША плянуюць разьмясьціць выведзеныя з Аўганістану войскі на базах ва Ўзбэкістане і Таджыкістане


Цырымонія пахаваньня ахвяраў тэракту ў Кабуле
Цырымонія пахаваньня ахвяраў тэракту ў Кабуле

Улады ЗША разглядаюць магчымасьць разьмяшчэньня войскаў, якія павінны быць выведзеныя з Аўганістана ў бліжэйшыя месяцы, у Цэнтральнай Азыі — ва Ўбэкістане і Таджыкістане.

Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскім ваенным камандаваньні.

Выданьне адзначае, што Пэнтагон мае патрэбу ў ваенных базах для асабістага складу, артылерыі, БПЛА і авіяцыі. Па словах крыніц газэты, ЗША хочуць і пасьля вываду войскаў падтрымліваць аўганскі ўрад у стрымліваньні экстрэмісцкага руху «Талібан». Для гэтай мэты больш за ўсё падыходзіць размяшчэньне войскаў у краінах, якія мяжуюць з Аўганістанам.

Аднак значная ваенная прысутнасьць Расеі і нарастаючы ўплыў Кітая ў рэгіёне абцяжарваюць гэтыя пляны, прызнаюць афіцыйныя асобы. Вайскоўцы таксама разглядаюць магчымасьць разьмяшчэньня войскаў у краінах Пэрсыдскай затокі або размяшчэньне ў рэгіёне авіяносца.

ЗША ўжо разьмяшчалі свае базы ў Кыргызстане і Ўзбэкістане, аднак у 2005 годзе і 2014 году яны былі згорнутыя, нагадвае выданьне.

Як заяўляў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, амэрыканскія войскі маюць намер канчаткова пакінуць тэрыторыю Аўганістану да дваццатай гадавіны тэрактаў 11 верасьня 2001 года. Крыніцы WSJ сьцвярджаюць, што вывад войскаў можа завяршыцца з апярэджаньнем за вызначаныя тэрміны ўжо да ліпеня 2021 года.

Пры гэтым Байдэн папярэдзіў, што, калі баевікі пачнуць напад на войскі, ЗША абароняць сябе і партнэраў, «выкарыстоўваючы ўсе наяўныя сродкі».

У сакавіку споўніўся год мірнага пагадненьня паміж ЗША і групоўкай «Талібан». Аднак сытуацыя ў сфэры бясьпекі ў Аўганістане толькі пагоршылася, лічаць ва ўрадзе Ашраф Гані. Чыноўнікі ўскладаюць віну на талібаў. Экстрэмісцкая групоўка адмаўляе сваю ролю ў эскаляцыі гвалту ў краіне і заяўляе, што мірнае пагадненьне з Вашынгтонам зьяўляецца не чым іншым, як ключом да завяршэньня шматгадовай вайны ў Аўганістане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG