«Мурахоўскі выйшаў да людзей у раёне сяла Баслы. Знаходзіцца ў нармальным стане», – гаворыцца ў паведамленьні. Ва ўрадзе вобласьці адзначылі, што цяпер Мурахоўскі праходзіць абсьледаваньне ў шпіталі.
Мурахоўскі зьнік 7 траўня. Ён паехаў на квадрацыкле ў лес з паляўнічай базы ў вёсцы Пасьпелава, у Бальшаўкоўскім раёне, і не вярнуўся. Пра яго зьнікненьне стала вядома ў нядзелю. Каля сутак знаёмыя спрабавалі адшукаць чыноўніка самастойна, але 8 траўня былі вымушаныя зьвярнуцца ў паліцыю. 9 траўня пашукавікі выявілі ў шасьці з паловай кілямэтрах ад паляўнічай базы квадрацыкл міністра, аднак самога яго знайсьці не ўдалося да гэтага часу.
Аляксандр Мурахоўскі — былы галоўны ўрач бальніцы, у якой у мінулым годзе ляжаў апазыцыйны палітык Аляксей Навальны — да транспарціроўкі ў Берзін. Навальнаму пасьля экстранай шпіталізацыі 20 жніўня з борта самалёта, які ляцеў у Маскву з Томска, омскія лекары паставілі дыягназ «парушэньне абмену рэчываў». Сам апазыцыянэр і ягоныя паплечнікі ўпэўненыя, што Навальны быў атручаны баявым рэчывам «Навічок», прысутнасьць якога ва ўзорах палітыка пазьней пацьвердзілі некалькі эўрапейскіх лябараторый і бэрлінскія лекары.