Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не спадкаемцам фашызму мяне судзіць». Лукашэнка адрэагаваў на заяву адвакатаў у пракуратуру Нямеччыны


Адзін зь лёзунгаў леташніх пратэстаў, верасень 2020
Адзін зь лёзунгаў леташніх пратэстаў, верасень 2020

Аляксандар Лукашэнка назваў «дурным крокам» зварот у пракуратуру Нямеччыны, у якім гаворыцца аб учыненых зь яго боку злачынствах супраць чалавечнасьці.

«Хай бы Вялікая Брытанія ўжо выступіла, Амэрыка, Францыя, у кааліцыі ж былі. Але не спадкаемцы фашызму. Яны мяне будуць судзіць... Хто вы такія, каб мяне судзіць? За тое, што я абараняю вас і сваю краіну? Я іх не папракаю. Але яны нашчадкі пакаленьняў, якія разьвязалі тую вайну. У нас кожны трэці загінуў. А колькі яшчэ памерлі ў першыя гады ад наступстваў... Гэта нацызм, які разгарнуў тут генацыд беларускага, савецкага народу» — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Ён адзначыў, што якраз цяпер пад эгідай Генпракуратуры вядзецца праца, каб узьняць пласт аб ваенных злачынствах тых гадоў на тэрыторыі Беларусі.

«Як толькі наш генэральны пракурор пачаў гэта — лявіна лістоў, сьведчаньняў, просьбаў: дапамажыце, абараніце праўду пра тую вайну, пра дзядулю, бабулю. І мы пакажам гэта ўсяму сьвету... Як адзін зь пісьменьнікаў пісаў, што раніцой яшчэ прыходзілі і зямля дыхала. Жыўцом людзей закопвалі. І яны мяне хочуць судзіць», — панаракаў Лукашэнка.

Днямі ў Генэральную пракуратуру Нямеччыны чатыры адвакаты ад імя дзесяці беларусаў падалі заяву ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі аб учыненых Лукашэнкам «злачынствах супраць чалавечнасьці». Гэта прадугледжвае магчымасьць пачынаць крымінальныя справы ў іншых дзяржавах, незалежна ад тэрыторыі злачынства і таго, кім яны зьдзейсненыя.

Іншымі словамі, праз унівэрсальную юрысдыкцыю магчыма прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за злачынствы, забароненыя міжнародным правам, у тым лiку ў іншых дзяржавах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG