Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне больш за 30% насельніцтва атрымалі мінімум адну прышчэпку ад каранавірусу


У Нямеччыне мінімум адной дозай вакцыны прышчэплены 25 451 513 чалавек, або 30,6% насельніцтва. Цалкам імунізаваных 7 145 486 чалавек, або 8,6% насельніцтва, інфармуе DW.

За апошнія суткі ў краіне зроблена 1 092 765 прышчэпак ад каранавірусу, зь іх каля 888 000 — у рамках першай вакцынацыі, каля 204 500 — у рамках другой (або поўнай). Найбольш эфэктыўна цэнтры вакцынацыі і прыватныя мэдычныя практыкі працавалі 28 красавіка, у той дзень было зроблена 1 116 608 прышчэпак.

За мінулыя суткі ў краіне зафіксавалі 21 953 новыя выпадкі заражэньня COVID-19, 250 чалавек памерлі, паведамляе Інстытут імя Робэрта Коха (RKI).

Усяго ў краіне за час пандэміі пацьверджана 3 473 503 выпадкі захворваньня. 84 126 чалавек памерлі.

Колькасьць новых заражэньняў за апошнія сем дзён склала 129,1 на 100 тысяч жыхароў, што менш, чым на дзень раней (132,8).

  • Паводле дадзеных сайту Worldometers, усяго ў сьвеце з пачатку распаўсюджваньня каранавірусу SARS-CoV-2 інфэкцыя была выяўлена амаль у 156 млн жыхароў плянэты. Звыш 3 млн чалавек памерлі. Выздаравелі болей за 133 млн пацыентаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG