Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыкі: падлетак, які выратаваў брата ад пажару, застаецца ў цяжкім стане, але ёсьць станоўчая дынаміка


Падчас пажару ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёну
Падчас пажару ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёну

Стан здароўя Рамана Кагадоўскага застаецца цяжкім, але ёсьць невялікая станоўчая дынаміка, па меншай меры ён стабілізаваўся.

На цяперашні момант арганізм дзіцяці спраўляецца, паведамляе Мінздароўя са спасылкай на намесьніка галоўнага лекара менскай бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі Ігара Шыманскага. Паводле лекара, цяпер даваць нейкія папярэднія прагнозы заўчасна, бо плошча апёкаў у дзіцяці вялікая і як будзе працякаць працэс, пакуль сказаць вельмі цяжка. Але на цяперашні момант стан падлетка стабільны.

Раману зрабілі дзьве апэрацыі, далей іх будуць рабіць з інтэрвалам у два-тры дні. Пры лекаваньні выкарыстоўваюць самыя сучасныя мэтады, у тым ліку ідзе гаворка пра клетачныя тэхналёгіі.

28 красавіка ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёну загарэўся драўляны дом, у момант пажару ў ім былі двое дзяцей — 2009 і 2019 гадоў нараджэньня. Яшчэ адно дзіця было ў суседзяў, а бацькоў дома не было. Да прыбыцьця ратавальнікаў 12-гадовы падлетак вынес свайго малодшага брата з агню. Брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала яго з апёкамі рознай ступені цяжкасьці і парэзамі рук. 29 красавіка яго на верталёце перавезьлі зь Мядзела ў Менск. Малодшы брат не пацярпеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG