«Прыняцьце ў 1791 годзе гэтага важнага акту, які рэгуляваў прававую сыстэму Рэчы Паспалітай, мела гістарычнае значэньне, бо ён быў першым на нашым кантынэнце і другім у сьвеце сучасным Асноўным законам дзяржавы, які ўступіў у сілу», — цытуе дэклярацыю агенцтва УНІАН.
«Мы разумеем і падтрымліваем памкненьні ўсіх нацый рэгіёну, зь якімі нашы народы маюць агульны гістарычны лёс і якія сёньня, як і мы, імкнуцца карыстацца перавагамі свабоды і дэмакратыі, сьмела патрабуючы павагі да сваіх правоў. Мы лічым, што для ўсіх нас салідарнасьць людзей, асабліва перад сучаснымі пагрозамі нашай агульнай бясьпецы, зьяўляецца адным з краевугольных камянёў міру, стабільнасьці, разьвіцьця, росквіту і ўстойлівасьці. Кіруючыся гэтым перакананьнем, мы імкнёмся працягваць дыялёг і супрацоўніцтва краін, якія мы прадстаўляем», — заключылі лідэры пяці краін.