Кулеба даў вялікае інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода. Паводле міністра, загад ягонага расейскага калегі Сяргея Шайгу адвесьці войскі ад мяжы не азначае ні поўнай дээскаляцыі канфлікту, ні спыненьня вайны. І гэта адна з прычын візыту дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена ў Кіеў на наступным тыдні.