Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея закрыла тры раёны Чорнага мора каля Крыму для замежных суднаў


Расейскія вайсковыя караблі ў Чорным моры
Расейскія вайсковыя караблі ў Чорным моры

Расейцы ўвялі абмежаваньне да 31 кастрычніка.

Улады Расеі абвясьцілі аб закрыцьці трох раёнаў Чорнага мора для замежных вайсковых караблёў і дзяржаўных суднаў, паведамляе РИА Новости са спасылкай на Ўправу навігацыі і акіянаграфіі расейскага Міністэрства абароны.

Усе тры закрытыя раёны належаць акваторыі ўздоўж узьбярэжжа анэксаванага Крыму: будзе закрыты доступ на ўчастак акваторыі паміж Севастопалем і Гурзуфам, да раёну ля берагоў Керчанскай паўвыспы на травэрзе Опускага прыроднага запаведніка і да невялікага ўчастку каля заходняй ускраіны паўвыспы.

Абмежаваньне будзе дзейнічаць да 21.00 31 кастрычніка. У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што ўсе тры зоны «разьмешчаны ў межах тэрытарыяльных водаў Расеі», а іх закрыцьцё ня будзе замінаць суднаходзтву праз Керчанскую пратоку.

Раней Расея тлумачыла закрыцьцё некалькіх раёнаў Чорнага мора правядзеньнем вайсковых вучэньняў. МЗС Украіны выказаў пратэст з нагоды расейскіх манэўраў. Дзярждэпартамэнт ЗША назваў іх спробай эскаляцыі кампаніі па дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне. Эўразьвяз і NATO заклікалі Расею забясьпечыць свабоду суднаходзтва і свабодны доступ у парты Ўкраіны ў Азоўскім моры.

22 красавіка расейскі міністар абароны Сяргей Шайгу заявіў, што да 1 траўня войскі вернуцца ў месцы пастаяннай дысьлякацыі. 24 красавіка Пэнтагон заявіў, што заўчасна даваць веры расейскім абяцаньнем аб адводзе войскаў, прадстаўнік амэрыканскага Міністэрства абароны падкрэсьліў, што ў Вашынгтоне вельмі пільна сочаць за ўсімі падзеямі ў Чорным моры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG