Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: прэзыдэнт ЗША Байдэн падрыхтаваў указ аб увядзеньні санкцый супраць Расеі. Што ў ім будзе


Джозэф Байдэн
Джозэф Байдэн

Адміністрацыя Джо Байдэна мае намер увесьці ў чацьвер новыя санкцыі супраць Расеі, паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падрыхтаваў указ, згодна зь якім амэрыканскім банкам будзе забаронена купляць расейскія дзяржаўныя аблігацыі у Банку Расеі, Міністэрства фінансаў краіны і Фонду дабрабыту Расеі.

Прадугледжваецца высылка з ЗША 10 расейскіх дыпляматаў, некаторыя зь якіх маюць дачыненьне да выплаты узнагароджаньня за забойства амэрыканскіх вайскоўцаў у Аўганістане.

Санкцыі будуць уведзеныя ў адказ на расейскія кібэратакі, умяшаньне Расеі ў амэрыканскія выбары і анэксію Расеяй Крыму.

На службу замежнай выведкі Расеі будзе ўскладзена віна за так званую апэрацыю Solar Winds, незаконнае пранікненьне ў кампутарныя сыстэмы дзяржаўных ведамстваў і абаронных карпарацыяй ЗША.

У сярэдзіне сакавіка амэрыканскія спэцслужбы апублікавалі даклад аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2020 году. Тады ж у інтэрвію ABC News Байдэн заявіў, што Пуцін «заплаціць» за ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары.

Расейскія ўлады заўсёды адмаўлялі дачыненьне да ўмяшаньня ў выбары ў іншых краінах.

На фоне навін аб плянах ЗША ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да сувэрэннага дзяржаўнага доўгу Расеі абваліўся рубель. У чацьвер раніцай у ходзе таргоў на Маскоўскай біржы даляр дасягнуў адзнакі ў 77 рублёў (плюс 1,6 рубля да ўзроўню папярэдняга закрыцьця). Эўра падаражэў на 1,75 рубля і каштуе амаль 93 рублі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG