«Славаччына высылае трох расейскіх дыпляматаў, — падае яго словы тэлеканал TA3. — Яны маюць пакінуць рэспубліку на працягу бліжэйшых сямі дзён».
Браціслава такім чынам адрэагавала па просьбу Прагі да дзяржаваў — удзельніц NATO і Эўразьвязу праявіць салідарнасьць з Чэхіяй, якая раней абвясьціла шэраг супрацоўнікаў амбасады РФ у Празе пэрсонамі нон грата ў сувязі з выбухамі складоў боепрыпасаў у вёсцы Врбэціце ў 2014 годзе.
Расія адкажа на гэты крок Славаччыны, заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.
«Мы глыбока расчараваныя недружалюбнымі дзеяньнямі Браціславы, якая вырашыла праявіць псэўдасалідарнасьць з Прагай па сфабрыкаванай справе, — сказала яна журналістам. — Наш адказ не прымусіць сябе чакаць».