Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лосік 300 дзён за кратамі, Пуцін кажа пра пляны забойства Лукашэнкі. Найважнейшае за 21 красавіка


Вынікі дня 21 красавіка

Блогер і кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік застаецца за кратамі 300 дзён. Яго затрымалі 25 чэрвеня 2020 году ў яго дома ў Баранавічах. Дата пачатку суду над ім дагэтуль невядомая.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю ў падтрымку народу Беларусі і ягоных дэмакратычных памкненьняў, а таксама асуджэньне фальсыфікацыі выбараў і наступных жорсткіх рэпрэсій супраць мірных пратэстоўцаў.

Сёньня Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) прыняла дзьве рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі — аб парушэньнях правоў чалавека і аб тэрміновай рэформе выбарчай сыстэмы.

Сьвятлана Ціханоўская разам з паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, паслом Літвы ў Беларусі Андрусам Пулокасам і трэцім сакратаром пасольства Ўкраіны Дзьмітрыем Сяровым усклала кветкі да помніка ахвярам чарнобыльскай катастрофы ў віленскім парку Сапегі.

Падчас пасланьня Фэдэральнаму сходу Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін згадаў пра спробу так званага дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, які нібыта прадухіліла ФСБ супольна з КДБ Беларусі.

У Эквадоры хочуць спагнаць зь «Беларусьнафты» і зьвязанай зь ёй мясцовай кампаніі больш за 60 млн даляраў. Іх дзеяньні называюць «масавай афэрай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG