Аб зьнікненьні сувязі з палітолягам Аляксандрам Фядутам расказала «Нашай Ніве» ягоная жонка Марына Шыбко.
Сама яна зьбіраецца тэрмінова вылятаць у Маскву на пошукі. З кім ён сустракаўся ў Маскве, яна ня ведае. Апошнім часам палітоляг працуе ў Расеі мэдыякансультантам.
У сацыяльных сетках ён быў актыўны 11 красавіка. Цяпер праз тэлефон і ў Фэйсбуку ён недаступны.
Пошукам Аляксандра Фядуты занялася маскоўская паліцыя, паведамляе «Еўрарадыё». Заяву аб зьнікненьні бязь вестак падалі ў Прэсьненскі аддзел МУС.