Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў размове з Сурвілай: Мы не здаліся


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сёньня Сьвятлана Ціханоўская павіншавала старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу зь яе 85-годзьзем, пажадала ёй здароўя і падзякавала за тую працу, якую яна робіць на карысьць Беларусі.

Гутарка адбывалася праз zoom.

Падчас размовы Сьвятлана Ціханоўская расказала пра надзённыя мэты, сярод якіх — спрыяньне як найхутчэйшаму вызваленьню ўсіх, хто цяпер знаходзіцца за кратамі ў выніку палітычнай актыўнасьці і грамадзянскай пазыцыі. Гэтую тэму яна ўздымае на ўсіх сустрэчах з эўрапейскімі палітыкамі і праваабаронцамі. Сьвятлана Ціханоўская паведаміла пра некаторыя цяжкасьці, якія даводзіцца пераадольваць.

«Магчыма, у кагосьці складваецца ўражаньне, што мы здаліся, але гэта ня так, — сказала Сьвятлана Ціханоўская. — Проста нашы людзі хочуць, каб усё адбывалася мірным шляхам».

Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла важнасьць ролі Рады БНР у справе аб’яднаньня беларусаў па ўсім сьвеце.

Івонка Сурвіла сказала, што захопленая вытрымкай тых беларусаў, якія змагаюцца за тое, каб Беларусь была вольнай і дэмакратычнай. «Вы вельмі шмат робіце, Сьвятлана, каб увесь сьвет не забываўся пра Беларусь і дапамагаў нашым людзям у іх справядлівым змаганьні» — падкрэсьліла старшыня Рады БНР.

Было прыгадана, што сёлета 25 жніўня споўніцца 30 гадоў, як Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай, і што незалежнасьць сваёй дзяржавы павінна заставацца для беларусаў найважнейшай каштоўнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG