Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Тэлеграм-канал МУС «Шукае міліцыя».
Паводле інфармацыі МУС, гэта 19-гадовы Аляксандр Караткевіч, ураджэнец гарадзкога пасёлку Расоны Віцебскай вобласьці.
2 красавіка гэты салдат тэрміновай службы пакінуў тэрыторыю палігону, знаходзячыся за рулём грузавіка. Мяркуецца, што ён накіраваўся да месца пражываньня сваёй дзяўчыны — у Полацкі раён.
Па кірунку руху аўтамабіля быў апэратыўна абвешчаны плян «Перахоп». Грузавік знойдзены на ўзбочыне праезнай часткі ва Ўшацкім раёне.
Паводле інфармацыі МУС, уцякач схаваўся ў лясным масіве каля вёскі Сарочына Ушацкага раёну.
«Зараз у 11 раёнах Віцебскай вобласьці праводзяцца адмысловыя мерапрыемствы: міліцыя рэгіёну, унутраныя войскі і АМАП сумесна з падразьдзяленьнямі Міністэрства абароны прачэсваюць мясцовасьць у пошуках вайскоўца», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.