Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША гаворыцца пра забойствы і катаваньні ў Беларусі і беспакаранасьць за іх


Кадр з фільма "Courage" рэжысэра Аляксея Палуяна аб пратэстах у Беларусі
Кадр з фільма "Courage" рэжысэра Аляксея Палуяна аб пратэстах у Беларусі

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен прэзэнтаваў Даклад Дзяржаўнага дэпартамэнту аб становішчы з правамі чалавека ў краінах сьвету за 2020 год.

У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, гаворыцца, што Беларусь — аўтарытарная дзяржава і пералічваюцца парушэньні правоў чалавека, якія наступнічалі прэзыдэнцкім выбарам-2020.

У прыватнасьці:

  • адвольныя забойствы сіламі бясьпекі,
  • катаваньні ў месцах зьняволеньня,
  • выпадкі жорсткага, бесчалавечнага і прыніжальнага абыходжаньня з боку сілавікоў,
  • суворыя і небясьпечныя для жыцьця турэмныя ўмовы,
  • адвольныя арышты і затрыманьні,
  • палітычна матываваныя зьняволеньні,
  • сур’ёзныя праблемы зь незалежнасьцю судовай улады,
  • умяшаньне ў прыватнае жыцьцё,
  • сурʼёзныя абмежаваньні свабоды слова, прэсы, інтэрнэту,
  • перасьлед журналістаў, цэнзура і блякаваньне сайтаў,
  • крыміналізацыя крытыкі ўрадавых чыноўнікаў,
  • празьмерна абмежавальныя законы аб няўрадавых арганізацыях;
  • істотнае ўмяшаньне ў свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцый, уключаючы крымінальнае пакараньне за заклік да мірнай дэманстрацыі і законы, якія караюць дзейнасьць і фінансаваньне груп, ня ўхваленых уладамі;
  • абмежаваньне свабоды перамяшчэньня;
  • пазбаўленьне грамадзян магчымасьці мірна зьмяніць уладу шляхам свабодных і сумленных выбараў;
  • правядзеньне выбараў не ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі;
  • сурʼёзная карупцыя;
  • адсутнасьць расьсьледаваньня і адказнасьці за гвалт у дачыненьні да жанчын;
  • гандаль людзьмі;
  • злачынствы, зьвязаныя з гвалтам альбо пагрозамі гвалту супраць лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў, трансгендэраў ці інтэрсэксуалаў;
  • значныя абмежаваньні свабоды прафсаюзаў.

У дакладзе падкрэсьліваецца, што ўлады ўсіх узроўняў звычайна заставаліся беспакаранымі і не прымалі мераў па прыцягненьні да адказнасьці ці пакараньня службовых асоб ва ўрадзе або сілах бясьпекі, якія парушалі правы чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG