Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Армэніі зьняў абвінавачваньні з былога прэзыдэнта


Робэрт Качаран
Робэрт Качаран

Канстытуцыйны суд Армэніі вынес пастанову спыніць крымінальны перасьлед былога прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар'яна па справе аб здушэньні пратэстаў у 2008 годзе.

Суд прызнаў «нядзейным» артыкул крымінальнага кодэксу, па якім расьсьледавалася справа ў дачыненьні да другога прэзыдэнта Армэніі.

Старшыня суду Арман Дыланьян 27 сакавіка заявіў, што артыкул крымінальнага кодэксу аб пакараньні за спробу зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу супярэчыць двум артыкулам канстытуцыі.

Рашэньне Канстытуцыйнага суду — канчатковае. Гэта азначае, што справа ў дачыненьні да Качар'яна павінная быць спыненая, заявіў адвакат былога прэзыдэнта Арам Вардэваньян.

Пракуратура пакуль не камэнтавала пастанову Канстытуцыйнага суду.

Роберт Качар'ян, які ўзначальваў Армэнію з 1998 году па 2008-ы, быў абвінавачаны ў тым, што парушыў канстытуцыйны лад у 2008 годзе. Тады на яго загад на падаўленьне масавых пратэстаў у сувязі з вынікамі выбараў накіравалі падразьдзяленьні паліцыі. У сутыкненьнях загінулі восем дэманстрантаў і двое паліцыянтаў.

Былы прэзыдэнт, які абвінавачваецца таксама ў атрыманьні хабару, адхіліў гэтыя абвінавачваньні, назваўшы іх палітычнай помстай з боку прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна. Роберт Качар'ян быў вызвалены са зьняволеньня ў чэрвені 2020 году пад заклад у 4 мільёны даляраў.

Нікол Пашыньян быў адным з арганізатараў пратэстаў 2008 году, за што быў пасаджаны ў турму і вызвалены ў 2011 годзе па амністыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG