Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны на год без суду. Статкевічу працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да канца траўня


Палітык пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы. Калі будзе суд, невядома.

Жонка Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч у сваім акаўнце на facebook паведаміла, што тэрмін утрыманьня пад вартай Мікалая Статкевіча працягнулі да 29 траўня, палітык пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Да гэтай даты фактычна палітык як мінімум будзе адзін год пад арыштам без суду.

Марына Адамовіч піша, што Мікалай Статкевіч «у кожным лісьце выказвае падтрымку годным і сьмелым беларусам».

Мікалая Статкевіча арыштавалі 31 траўня 2020 году. Яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.

15 сьнежня Статкевічу выставілі новае абвінавачаньне – у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў (ч. 2 арт. 293 КК). Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу – 8 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG