Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ пра дыскваліфікацыю Беларусі з Эўравізіі: «Мы выйгралі конкурс». Латушка: «Мы адабралі цацку ў дыктатара»


Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант адрэагаваў на дыскваліфікацыю беларускага гурту «Галасы ЗМеста» ад песеннага конкурсу. «Гурт увайшоў у гісторыю».

Беларускі гурт «Галасы ЗМеста» ня будзе ўдзельнічаць у «Эўравізіі-2021». Эўрапейскі вяшчальны саюз паінфармаваў Белтэлерадыёкампанію аб адхіленьні прадстаўнікоў Беларусі ад песеннага конкурсу.

На гэты конт са сваёй рэакцыяй выказаўся кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, яго цытуе БелТА:

«На іх проста націснулі палітыкі і хэйтары ў сацыяльных сетках. Хто гэта зрабіў? Паглядзіце наш апошні выпуск праграмы „Зразумелая палітыка“. Беларускія неверагодныя і дыяспара нават падрыхтавалі шаблёны камэнтароў для сацсетак міжнародных арганізацый. Група „Галасы ЗМеста“ увайшла ў гісторыю і, на мой погляд, Беларусь выйграла гэтую Эўравізію!», — мяркуе Іван Эйсмант.

Раней Эўрапейскі вяшчальны зьвяз паведаміў Белтэлерадыёкампаніі, што песьня «Я навучу цябе» гурту «Галасы ЗМеста» у тым выглядзе, у якім яна ёсьць цяпер, ня можа прадстаўляць Беларусь у конкурсе «Эўравізія-2021». Прычына — палітычны падтэкст, што забаронена конкурсам.

Пасьля Белтэлерадыёкампанія прадставіла заяўку з новай песьняй, але паводле экспэртаў, «яна таксама парушае правілы конкурсу».

Латушка: «Мы адабралі чарговую цацку ў дыктатара»

Пра дыскваліфікацыю Беларусі з Эўравізіі выказаўся былы міністар культуры, кіраўнік НАУ Павал Латушка.

«Сьвет і далей павінен ігнараваць злачынны рэжым — як гэта і адбываецца. Гэта яшчэ адзін сыгнал аб таксычнасьці дыктатара — ніхто не хоча быць з ім зьвязаны. Як былы міністар культуры я ведаю, якую ўвагу нелегітымны надае прызначэньні ўдзельнікаў конкурсу, выбару песьні і ўдзелу ў Эўравізіі. Сам ён заўсёды глядзіць конкурс у адной з 18 рэзыдэнцый. Таму з упэўненасьцю магу сказаць, што мы адабралі чарговую „цацку“ ў дыктатара», — напісаў Павал Латушка.

BY_culture: Мы ўдзячныя Эўрапэйскаму вяшчальнаму саюзу

Пра адхіленьне Беларусі ад Эўравізіі выказаліся таксама прадстаўнікі фонду культурнай салідарнасьці:

«Мы ўдзячны Эўрапейскаму вяшчальнаму саюзу за тое, што яны пачулі галасы большасьці Беларусаў і адхілілі ад удзелу БТ у Эўравізіі. Прадстаўнікі нелегітымнага рэжыму не вартыя гонару прадстаўляць нашую краіну ў такім конкурсе», — напісалі прадстаўнікі фонду ў сваіх сацыяльных сетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG