Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка: Нацбанк зрабіў таемную эмісію грошай


Павал Латушка
Павал Латушка

Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў жывым эфіры Радыё Свабода паведаміў, што, паводле інфармацыі НАК, Нацыянальны банк Беларусі правёў таемную грашовую эмісію.

«Пустыя незабясьпечаныя сродкі выкінутыя на грашовы рынак Беларусі, а золатавалютныя рэзэрвы знаходзяцца на мінімальным узроўні, і ўлады фактычна ня ў стане пакрываць запазычанасьць Беларусі», — сказаў Латушка.

Латушка дадаў, што НАУ прапануе пачаць новую кампанію эканамічнага ціску, заклікаючы беларуса зрабіць тры крокі:

  1. Пайсьці да банкаматаў і зьняць з рахункаў беларускія рублі
  2. Перавесьці беларускія рублі ў валюту
  3. Зьняць дэпазыты ў банках — як у беларускіх рублях, гэтак і ў валюце

Паводле Латушкі, гэта будзе моцны крок, каб пазбавіць рэжым сродкаў для фінансаваньня сілавога апарату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG