Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 новыя палітвязьні, Лукашэнка зацьвердзіў склад канстытуцыйнай камісіі. Найважнейшае за 16 сакавіка


Ізалятар на вуліцы Акрэсьціна ў Менску
Ізалятар на вуліцы Акрэсьціна ў Менску

Найважнейшае за 16 сакавіка

Беларускія праваабаронцы прызналі чарговымі палітвязьнямі чатырох берасьцейцаў, якім суд Ленінскага раёну гораду прысудзіў пазбаўленьне волі за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

16 сакавіка Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая будзе зьбіраць прапановы і распрацоўваць зьмены ў Асноўны закон Беларусі.

У Беларусі працягваюцца судовыя працэсы над удзельнікамі пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.

Сьледчы камітэт скончыў папярэдняе расьсьледаваньне справы супраць студэнтаў і выкладчыкаў менскіх ВНУ, якіх арыштавалі з удзелам КДБ з 12 па 26 лістапада.

Дырэктарка берасьцейскай «Польскай школы» Ганна Панішава ня выйшла на волю зь ізалятару пасьля 72 гадзін з моманту затрыманьня. Паводле праваабаронцаў, яе перавялі ў СІЗА № 7.

Сьледзтва ў справе сьпевака Цімы Беларускіх завяршылі. Яму пагражае да 5 год зьняволеньня.

Тэльмінскі сельскі выканкам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы дзеля правядзеньня рэфэрэндуму пра лёс акумулятарнага заводу пад Берасьцем.

Улады хочуць «максымальна выкарыстаць досьвед Кітаю ў пабудове лічбавага грамадзтва» і стварыць адзіны орган дзяржаўнага рэгуляваньня сфэры інфармацыйных тэхналёгій.

За год у Беларусі стала на 383 лекара-спэцыяліста менш.

За 2020 год доўг павялічыўся на 1,4 млрд даляраў. Магчымасьці выплаціць усе запазычанасьці істотна зьнізіліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG