«Вялікабрытанія салідарная з Польшчай пасьля неабгрунтаванай высылкі трох польскіх дыпляматаў з Беларусі. Чарговая баязьлівая атака на тых, хто проста выконваў сваю працу. Нашы краіны адзіныя ў падтрымцы беларускага народу. Разам дзеля Беларусі!» — напісала Мортан на сваёй старонцы ў «Твітэры».
Высылку польскіх дыпляматаў зь Беларусі асудзілі таксама ЗША.
Дыпляматычны канфлікт паміж Менскам і Варшавай пачаўся пасьля таго, як 9 сакавіка выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Белаурсі Марціна Вайцяхоўскага выклікалі ў беларускі МЗС, дзе яму заявілі «рашучы пратэст у сувязі з удзелам консула генэральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Берасьці ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысьвечаным «дню праклятых салдат», які прайшоў 28 лютага 2021 году ў Берасьці з удзелам прадстаўнікоў зьвязаных з Польшчай няўрадавых і моладзевых арганізацый. Консулу было прапанавана пакінуць краіну на працягу 48 гадзін.
У адказ 10 сакавіка адзін з супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Варшаве абвешчаны пэрсонай нон грата.
Пракурор Берасьця 10 сакавіка распачаў крымінальную справу ў сувязі з правядзеньнем у горадзе імпрэзы, прысвечанай «дню праклятых салдат». Справа заведзеная «па факце зьдзяйсьненьня групай асоб наўмысных дзеяньняў, накіраваных на ўзбуджэньне нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасьці, і зьдзяйсьненьня наўмысных дзеяньняў па рэабілітацыі нацызму па ч. 3 арт. 130 КК», паведаміла прэс-служба Генэральнай пракуратуры.
У рамках расьсьледаваньня затрыманы сузаснавальнік «Польскай школы».
11 сакавіка МЗС Беларусі ўручыў Вайцяхоўскага ноту, у якой кіраўніку і консулу генэральнага консульства Польшчы ў Гродне было прапанавана пакінуць тэрыторыю краіны на працягу 48 гадзін.
Увечары 12 сакавіка Варшава абвясьціла аб высылцы двух беларускіх дыпляматаў: консула з амбасады ў сталіцы краіны і кіраўніка генконсульства ў Беластоку.