Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія астранаўты на МКС шосты раз выйшлі ў адкрыты космас


Здымкі, зробленыя падчас выхаду Віктара Гловэра і Майка Хопкінса ў адкрыты космас у студзені 2021 году.
Здымкі, зробленыя падчас выхаду Віктара Гловэра і Майка Хопкінса ў адкрыты космас у студзені 2021 году.

Амэрыканскім астранаўтам давялося прыняць дадатковыя меры засьцярогі з-за аміяку, які выліўся з сыстэмы ахаладжэньня МКС.

Астранаўты Віктар Гловэр і Майк Хопкінс зьдзейсьнілі ў суботу апошні ў рамках цяперашняй экспэдыцыі выхад у адкрыты космас, паведаміла агенцтва «Асашыэйтэд Прэс» са спасылкай на НАСА. Падчас выхаду ў космас ім давялося прыняць дадатковыя захады засьцярогі з-за магчымага трапляньня на іх касьцюмы атрутнага аміяку, які выліўся са зьнешняй сыстэмы ахаладжэньня Міжнароднай касьмічнай станцыі.

У адкрытым космасе яны былі амаль сем гадзін, яны выканалі працы для ўрэгуляваньня сыстэмы ахаладжэньня.

Як паведамляе «Асашыэйтэд Прэс», гэта быў шосты і апошні выхад у адкрыты космас для амэрыкана-расейска-японскага экіпажу з сямі чалавек. Пяць з шасьці выхадаў праводзіліся пад кіраўніцтвам НАСА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG