Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла пра вяртаньне ў менскі офіс на вул. Кальварыйскай, 16. Офіс разблякавалі пасьля ператрусу — ён быў апячатаны з 16 лютага.
Ператрус ладзілі ў межах крымінальнай справы за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Старшыню БАЖ дапыталі ў Сьледчым камітэце ў якасьці сьведкі.
Цяпер БАЖ, нягледзячы на адсутнасьць канфіскаваных тэхнікі, дакумэнтаў і пячаткі, зьбіраецца аднавіць працу, запрашае калегаў у госьці. І просіць фінансавай падтрымкі.