Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BYPOL апублікаваў апэратыўныя здымкі сілавікоў, на якіх затрыманыя пазначаныя фарбай. ВІДЭА


Затрыманыя міліцыяй удзельнікі пратэстаў у Менску, 11 жніўня 2020 году.
Затрыманыя міліцыяй удзельнікі пратэстаў у Менску, 11 жніўня 2020 году.

Летась сілавікі пазначалі затрыманых фарбай, каб вылучыць тых, да каго будуць ставіцца больш жорстка.

Ініцыятыва BYPOL апублікавала відэа апэратыўнай здымкі сілавікоў, на якіх затрыманыя людзі пазначаныя фарбай, на галаве і руках.

Сярод іх палітзьняволеная студэнтка БНТУ Анастасія Булыбенка, якую затрымалі 12 лістапада.

Сілавікі выкарыстоўвалі маркіроўку затрыманых фарбай для таго, каб падзяліць іх на розныя групы, вылучыць тых, да каго будуць ставіцца больш жорстка. Ёсьць сьведчаньні, што фарбай пазначалі і беларускамоўных.

Ніякіх легальных падставаў да такой сэгрэгацыі затрыманых беларускае заканадаўства не дае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG