Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З прафэсарам Горадзенскага ўнівэрсытэта, якія напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт


Аляксандар Мурашоў
Аляксандар Мурашоў

З прафэсарам катэдры журналістыкі Горадзенскага ўнівэрсытэта Аляксандрам Мурашовым не працягнулі кантракт. Ён кажа, што працуе да канца гэтага месяца, а што рабіць далей — пакуль ня ведае.

На днях прайшло пасяджэньне катэдры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, дзе кандыдатуру Аляксандра Мурашова на пасаду прафэсара катэдры на новы тэрмін не зацьвердзілі. Як распавялі Tut.by крыніцы ва ўнівэрсытэце, прадстаўнікі катэдры былі за тое, каб прафэсар застаўся, а камісія ўнівэрсытэта па кадрах — супраць. Гарадзенскія студэнты-купалаўцы плянуюць зьбіраць подпісы ў падтрымку выкладчыка.

Афіцыйная прычына непадаўжэньня кантракту — адсутнасьць у прафэсара асьпірантаў, якія абараніліся, і, паводле Мурашова

, тое, што на катэдры журналістыкі цяпер «ўхіл у рыторыку і філялёгію, а выкладаць трэба больш грамадзка-палітычных дысцыплін». Аднак сам прафэсар упэўнены — усё гэта з прычыны адкрытага ліста, які ў жніўні 2020 году ён напісаў Аляксандру Лукашэнку.

«Прызнаюся, раней я захапляўся Лукашэнкам. Можна сказаць, быў адданы яму, а цяпер, лічу, здраджаны ім», — распавядае Tut.by прафэсар.

Паводле Аляксандра Мурашова, у нейкі момант яму стала ня ўсё роўна, што адбываецца ў краіне, дзе ён жыве. Перад выбарамі ён напісаў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, дзе выступіў зь яго крытыкай. Зварот прафэсар выклаў у Facebook і «Жывы часопіс».

У ім было каля 10 пунктаў, а таксама крытычныя выказваньні. Напрыклад, ён вінаваціў Лукашэнку «ва ўсталяваньні рэжыму асабістага адзінаўладзьдзя, непадкантрольнага народу, у сыстэматычным парушэньні правоў і свабод грамадзян; у пастаяннай хлусьні, ва ўтойваньні лічбаў і фактаў, якія характарызуюць сапраўднае становішча спраў у краіне» і г.д.

Пазьней выкладчык, праўда, выдаліў свае запісы, бо баяўся, каб праз гэты зварот не пацярпелі яго калегі і студэнты. Аднак ад сваёй грамадзянскай пазыцыі не адмаўляецца.

Аляксандар Мурашоў — грамадзянін Расеі, у яго від на жыхарства ў Беларусі, які заканчваецца ў траўні гэтага году. У Беларусь ён прыехаў 13 гадоў таму. Спачатку прыяжджаў у ГрДУ ў якасьці запрошанага прафэсара, а ў 2013 годзе пераехаў у Горадню на сталае месца жыхарства. Кажа, што закаханы ў нашу краіну і «любіць беларусаў», але ўпэўнены, што «ў іх — горшы з усіх магчымых прэзыдэнтаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG