Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новыя выбары ў Беларусі павінны прайсьці ўвосень 2021 году». Ціханоўская падчас візыту ў Лісабон


Сьвятлана Ціханоўская ў Лісабоне
Сьвятлана Ціханоўская ў Лісабоне

Сьвятлана Ціханоўская цяпер знаходзіцца зь візытам у Лісабоне.

Яна правяла рабочыя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антоніу Кошта, міністрам замежных спраў Аугушту Сантуш Сілвам і іншымі палітыкамі, паведамляе сайт Сьвятланы Ціханоўскай.

Сьвятлана Ціханоўская зь міністрам замежных спраў Аугушту Сантуш Сілвам
Сьвятлана Ціханоўская зь міністрам замежных спраў Аугушту Сантуш Сілвам

Падчас візыту Ціханоўская:

  • заклікала Партугалію як цяперашняга прэзыдэнта Эўразьвязу зрабіць вырашэньне крызісу ў Беларусі прыярытэтам: для гэтага новыя выбары ў Беларусі павінны прайсьці восеньню 2021 году
  • распавяла пра палітвязьняў, перасьлед праваабаронцаў і супрацоўнікаў «Вясны», новыя крымінальныя справы і атаку на СМІ
  • абмеркавала санкцыі і стварэньне адмысловай місіі Эўрапарлямэнту для вырашэньня беларускага крызісу
  • распавяла дэталі Ўсёабдымнага пляну дапамогі Беларусі
  • заклікала стварыць у партугальскім парлямэнце працоўную групу для дапамогі Беларусі
  • прапанавала правесьці наступную Эўрапейскую раду па міжнародных адносінах, якая пройдзе 22 сакавіка, з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху Беларусі.

Прэмʼер-міністар Партугаліі падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай падкрэсьліў важнасьць мірнага пераходу ад рэжыму Лукашэнкі да дэмакратыі, а таксама падтрымкі для правядзеньня новых выбараў у Беларусі.

Сьвятлана Ціханоўская зь міністрам замежных спраў Аугушту Сантуш Сілвам (у цэнтры)
Сьвятлана Ціханоўская зь міністрам замежных спраў Аугушту Сантуш Сілвам (у цэнтры)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG