Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заблякавалі больш за 400 сайтаў, у тым ліку РБК, LiveJournal, Vlasti.net


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Нацыянальная камісія Ўкраіны па дзяржрэгуляваньні ў сфэры сувязі і інфарматызацыі запатрабавала ад правайдэраў заблякаваць 426 сайтаў. Гэта зроблена на падставе рашэньня суду Кіева.

У паведамленьні камісіі гаворыцца, што суд даручыў «накласьці арышт на маёмасныя правы інтэлектуальнай уласнасьці», якія ўзьнікаюць у карыстальнікаў інтэрнэту пры карыстаньні вэб-рэсурсамі, шляхам абмежаваньня доступу.

Намесьнік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў сваім Фэйсбуку расказаў, што рашэньне аб блякадзе ня мае палітычнага падтэксту і зьвязнае са скаргай у суд фізычнай асобы.

У сьпісе сайтаў:

  • РБК
  • «Жывы Журнал» (LiveJournal)
  • адзін з найбуйнейшых у сьвеце вэб-сэрвісаў для хостынгу IT-праектаў і іх сумеснай распрацоўкі GitHub
  • сэрвіс па зборы статыстыкі Telegram — Tgstat.ru
  • партал Banki.ru
  • шэраг навінавых парталаў Расеі і Ўкраіны
  • сайты па зборы кампрамату на палітыкаў і бізнэсоўцаў
  • парталы кампаній

Акрамя сайтаў, зарэгістраваных у дамэнных зонах Расеі (.ru) і Ўкраіны (.ua), пад блякаваньне падпалі сайты з дамэнамі Нямеччыны (.de), Італіі (.it) і Ізраілю (.il).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG