Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Аляксандра Тарайкоўскага.
Сьледчы камітэт распачаў крымінальныя справы наконт страйкаў на «Гродна Азоце» і МЗКЦ.
Крымінальныя прысуды за пратэсты ў Гомлі і Менску.
Сёньня пачаўся судовы працэс над журналісткай Tut.by Кацярынай Барысевіч і доктарам менскай лякарні хуткай дапамогі Арцёмам Сарокіным, якіх вінавацяць у разгалошваньні мэдычнай тайны Рамана Бандарэнкі. Працэс абвешчаны закрытым.
Міністэрства юстыцыі скасавала ліцэнзію цяперашняй адвакатцы Марыі Калесьнікавай Людміле Казак. Таксама камісія скасавала ліцэнзіі адвакатам Канстанціну Міхелю, Міхаілу Кірылюку і Максіму Конану.
Былы прэм’ер Сяргей Румас зь Лёндану расказаў, што зьбіраецца займацца бізнэсам, а не палітыкай.
Пасьля 6,5 года зьняволеньня выйшаў на волю праваабаронца і палітвязень Міхаіл Жамчужны.
Аляксандар Лукашэнка наведаў у Купалаўскім тэатры рэпэтыцыю спэктакля «Паўлінка» з удзелам актораў, якія прыйшлі на месца купалаўцаў, што звольніліся на знак пратэсту супраць фальшаваньня выбараў, гвалту сілавікоў і звальненьня Паўла Латушкі з пасады дырэктара тэатру.
Злучаныя Штаты ўвялі візавыя абмежаваньні супраць 43 беларускіх чыноўнікаў, «адказных за падрыў» дэмакратыі ў краіне.
Украіна ўводзіць санкцыі супраць Аляксандра Шакуціна і Мікалая Вараб’я — двух бізнэсоўцаў з атачэньня Лукашэнкі.