Больш за 9 тысяч беларусаў зьвярнуліся па часовы дазвол на жыхарства ў Літве з 1 жніўня 2020 па 15 лютага 2021 году. 7490 чалавек ужо атрымалі такі дазвол. Пра гэта Tut.by паведамілі ў Дэпартамэнце міграцыі МУС Літвы.
Паводле Дэпартамэнту міграцыі, за шэсьць з паловай месяцаў — з 1 жніўня 2020 да 15 лютага 2021 году — па дазволы на часовае пражываньне ў Літве зьвярнуліся 9359 чалавек.
7490 беларусаў атрымалі дазвол на часовае пражываньне ў Літоўскай Рэспубліцы.
115 грамадзян Беларусі зьвярнуліся па дазвол на сталае жыхарства, 86 атрымалі яго.
Яшчэ 14 беларусаў зьвярнуліся па дазвол на часовае пражываньне і атрымалі яго як сямейнікі грамадзян Эўразьвязу.
Акрамя гэтага, грамадзяне Беларусі зьвярталіся па атрыманьне нацыянальных літоўскіх візаў (яны даюць права пастаянна вучыцца на тэрыторыі Літвы і працаваць там). Усяго амбасада і консульства Літвы, а таксама Дэпартамэнт міграцыі выдалі беларусам 12 496 нацыянальных візаў з 1 жніўня 2020 па 15 лютага 2021 году.