Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН у сувязі з абмежаваньнем правоў незалежных СМІ ў судах


Суд Маскоўскага раёну Менску, дзе рагзглядаюць «справу Белгазпрамбанку».
Суд Маскоўскага раёну Менску, дзе рагзглядаюць «справу Белгазпрамбанку».

Зварот зьвязаны з адмовай у акрэдытацыі СМІ на суд Віктара Бабарыкі і іншых фігурантаў «справы Белгазпрамбанку».

Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьвярнуўся з тэрміновым паведамленьнем у Раду правоў чалавека ААН, у якім просіць даць ацэнку парушэньням прынцыпу галоснасьці судовага разбору і ўжываньня дыскрымінацыйнага падыходу ў дачыненьні да незалежных СМІ, якіх не акрэдытавалі на слуханьні ў справе Віктара Бабарыкі.

Судовае пасяджэньне ў крымінальнай справе будзе адкрытым, але прадстаўнікоў незалежных сродкаў масавай інфармацыі TUT.BY, Onliner, «Беларусы і рынак», БелаПАН, Naviny і «Наша ніва» ня пусьцяць у залю судовага пасяджэньня, ім адмоўлена ў акрэдытацыі без тлумачэньня прычын.

Пазьней на сайце Вярхоўнага суду зьявілася паведамленьне аб тым, што «пытаньне допуску ахвотных вырашаецца судом з улікам умяшчальнасьці залі». У апублікаваным тэксьце паведамляецца, што «паводле рэкамэндацый Міністэрства аховы здароўя, неабходная дыстанцыя паміж наведнікамі павінна складаць не менш за 1-1,5 мэтра адзін ад аднаго».

«Вясна» зьвярнулася да спэцыяльных дакладчыкаў ААН аб свабодзе выказваньня думак і аб правах чалавека ў Беларусі, адзначаючы, што дзеяньні ўладаў як парушаюць прынцып галоснасьці судовага разбору, так і дэманстратыўным чынам дыскрымінуюць незалежныя мэдыярэсурсы, якім адмоўлена ў акрэдытацыі.

Як адзначае юрыст ПЦ «Вясна» Аляксей Лойка, улады парушаюць прынцып публічнага судовага разбору, які замацаваны ў пункце 1 артыкулу 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Праваабаронца падкрэсьлівае, «што галоснасьць і адкрытасьць суду — гэта важны складнік стандарту справядлівага судовага разбору, бо калі мы чуем, што кіраўнік дзяржавы яшчэ да суду выказваецца пра фігуранта крымінальнай справы як пра заведама вінаватага, гэта парушае прэзумпцыю невінаватасьці абвінавачанага. У сувязі з гэтым, калі на пасяджэньне не дапускаюцца незалежныя СМІ, грамадзтва пазбаўляецца каналу атрыманьня грамадзка значнай інфармацыі аб ходзе судовага разбору. Рашэньне ўладаў праводзіць слуханьні падобным чынам пазбаўляе працэдуру правасудзьдзя ўсялякага даверу, што ставіць пад сумнеў аб’ектыўнасьць высноваў суду па выніках разгляду крымінальнай справы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG