Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 10 чалавек. Усяго такіх ужо 256


Ілюстрацыйнае фота. Падчас пратэстаў у Пінску 9 жніўня
Ілюстрацыйнае фота. Падчас пратэстаў у Пінску 9 жніўня

15 лютага беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 10 чалавек, якіх абвінавачваюць у масавых беспарадках і грубым парушэньні грамадзкага парадку ў сувязі з пратэстамі.

Палітвязьнямі сталі:

  • Арсеній Сіняк, Раман Яхін, Даніл Чамаданаў, якія знаходзяцца пад вартай па абвінавачаньні ў крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
  • Аляксандар Целешман, Мікіта Літвіненка, Яўген Пекач, Вячаслаў Касьцючык, Сяргей Моўшук, Дзьмітры Тур — знаходзяцца пад вартай па абвінавачаньні ў крымінальнай справе па ч.2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»).
  • Аляксандар Нурдзінаў, асуджаны судом Ленінскага раёну Менску на 4 гады пазбаўленьня волі на па ч.2 арт. 293 і па ч.1 арт. 342 КК РБ.

Праваабаронцы лічаць перасьлед гэтых людзей і пазбаўленьне іх волі палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня меркаваньня, а іх саміх — палітычнымі зьняволенымі. Яны патрабуюць неадкладна вызваліць названых людзей, як і тых, каго прызналі палітвязьнямі раней. Па стане на 15 лютага ў Беларусі ўжо 256 палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG