Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны паралімпійскі камітэт зьняў санкцыі зь Беларусі і Расеі


Кацярына Шасьціна-Комар падчас трэніроўкі на Алімпіядзе-2022. Сёньня яна ўваходзіць у асноўны склад зборнай Беларусі ў лыжным спорце і біятлёне. На гэтыя віды спорту рашэньне МПК не распаўсюджваецца
Кацярына Шасьціна-Комар падчас трэніроўкі на Алімпіядзе-2022. Сёньня яна ўваходзіць у асноўны склад зборнай Беларусі ў лыжным спорце і біятлёне. На гэтыя віды спорту рашэньне МПК не распаўсюджваецца

Міжнародны паралімпійскі камітэт 27 верасьня прыняў рашэньне адмяніць частковую дыскваліфікацыю Беларусі і Расеі, уведзеную пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Масквы ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Гэта рашэньне адкрывае магчымасьць для беларускіх і расейскіх спартоўцаў выступаць пад дзяржаўнымі сьцягамі на зімовых Паралімпійскіх гульнях у Міляне і Картына-д’Ампэцца ў наступным годзе.

Аднак у шасьці зімовых відах спорту рашэньне пра допуск краін да спаборніцтваў Паралімпіяды застаецца за міжнароднымі спартовымі фэдэрацыямі, якія пакуль пакуль не зьнялі забарону на ўдзел беларускіх і расейскіх атлетаў:

  1. біятлёне,
  2. гарналыжным,
  3. кёрлінгу на вазках,
  4. лыжных гонках,
  5. сноўбордзе,
  6. хакеі.

19 верасьня Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў удзел беларускіх і расейскіх спартоўцаў у зімовай Алімпіядзе пры ўмове, што яны будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам і выконваць патрабаваньні нэўтралітэту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG