Партыя «Разам за Каталёнію», якую ўзначальвае былы лідэр рэгіёну Карлэс Пудждэмон, што ўцёк ад гішпанскага правасудзьдзя пасьля рэфэрэндуму аб незалежнасьці 2017 году, атрымае 32 мандаты, «Кандыдаты за народнае адзінства» — 9 мандатаў у 135-мясцовым парлямэнце. Сацыялістычная партыя Каталёніі, якая падтрымлівае адзінства каралеўства, атрымлівае 33 месцы ў рэгіянальным парлямэнце.
Выбары прайшлі пры нізкай яўцы (53%) з прычыны пандэміі каранавірусу.
Усе партыі прыхільнікаў незалежнасьці перад выбарамі падпісалі мэмарандум-абавязаньне не ўступаць ва ўрадавую кааліцыю з сацыялістамі і сфармаваць урад самастойна.
У 2017 годзе сэпаратысты на чале з Пудждэмонам, сфармаваўшы ўрад Каталёніі, правялі рэфэрэндум. 90% выказаліся за незалежнасьць рэгіёну ад Гішпаніі. Мадрыд не прызнаў вынікаў рэфэрэндуму, Пудждэмона абвясьцілі ў вышук. Дзевяці чалавекам прысудзілі доўгія турэмныя тэрміны, што прывяло да масавых пратэстаў.