Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчанскім раёне сілавікі затрымалі 19 лыжнікаў, абвінавацілі ў несанкцыянаваным мітынгу ў лесе


У Маладэчне 14 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі лыжнікаў.

Што менавіта прыцягнула ўвагу міліцыянтаў падчас лыжнага прабегу, пакуль невядома. Сярод затрыманых:

  1. Буневіч Алеся, 31 год
  2. Гейнрых Таццяна
  3. Квасава Вольга
  4. Смірнова Надзея, 65 год
  5. Ярашэвіч Паліна, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Імёны іншых затрыманых пакуль невядомыя.

У МУС заявілі, што пад выглядам катаньня на лыжах сабралася група каля 20 чалавек і ўчыніла несанкцыянаваны мітынг з выкарыстаньнем БЧБ-сімволікі. 11 жанчын і 8 мужчын затрыманыя і дастаўлены для разбору ў райаддзел міліцыі.

«Падчас асабістага дагляду ў лыжнікаў выяўленыя адпаведныя сьцягі і расьцяжкі, балёнчык з фарбай чырвонага колеру, дымавая шашка, бел-чырвона-белыя парасоны, іншая пратэстная атрыбутыка», — напісала прэс-служба МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG