Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На працэс аб імпічмэнце Трампу выклічуць сьведкаў. Гэта зацягне справу


Капітолій
Капітолій

За гэта прагаласаваў Сэнат ЗША. Рашэньне прынялі зь перавагай у 10 галасоў, 55 сэнатараў падтрымалі ідэю аб выкліку сьведак, 45 выказаліся супраць

У суботу раніцай у Сэнаце зноў пачаліся слуханьні ў справе імпічмэнту былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Раней ні мэнэджэры па імпічмэнце, ні адвакаты Трампа ня абвяшчалі аб тым, што плянуюць выклікаць якіх-небудзь сьведак. Гэта азначала, што абодва бакі, хутчэй за ўсё, прадставяць канчатковыя аргумэнты ўжо ў суботу, а пасьля гэтага адбудзецца фінальнае галасаваньне ў пытаньні аб вінаватасьці Трампа.

Аднак ў пачатку суботняга пасяджэньня адбылося галасаваньне аб выкліку сьведак на працэс. Хадайніцтва аб выкліку сьведак было падтрыманае ўсімі дэмакратамі і пяцьцю рэспубліканцамі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

  • У пятніцу адвакаты Трампа завяршылі прадстаўленьне аргумэнтаў абароны былога прэзыдэнта. Адвакаты назвалі судовы працэс палітычна матываваным, незаконным і працягам так званага «паляваньня на вядзьмарак».
  • Раней на гэтым тыдні мэнэджэры па імпічмэнту (каманда абвінаваўцаў) завяршылі выкладаньне сваёй пазыцыі, прадэманстраваўшы маштабы наступстваў атакі на Капітолій 6 студзеня і падкрэсьліўшы ролю Трампа ў правакаваньні і распальваньні бунту ў Вашынгтоне.
  • Абарона настойвае на тым, што экс-прэзыдэнт ня нясе адказнасьці за гэтую атаку на Капітолій.
  • Дамагчыся вынясеньня абвінаваўчага прысуду дэмакратам будзе няпроста, паколькі за яго павінны прагаласаваць дзьве траціны сэнатараў, гэта значыць усе 50 дэмакратаў і як мінімум 17 рэспубліканцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG