Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва адмовілася затрымліваць паплечніка Навальнага на патрабаваньне Расеі


Леанід Волкаў
Леанід Волкаў

Літоўскія ўлады адмовіліся выконваць пастанову маскоўскага суду аб затрыманьні паплечніка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава, які знаходзіцца ў Літве.

29 студзеня Сьледчы камітэт РФ завочна прад’явіў кіраўніку рэгіянальных штабоў Навальнага абвінавачаньні паводле артыкулу аб уцягваньні непаўналетніх ва ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу — пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.

Учора Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Леаніда Волкава на два месяцы і абвясьціў яго ў міждзяржаўны вышук. Гэта азначае, што весьці яго пошукі будуць на тэрыторыі СНД, у якую Літва ніколі не ўваходзіла.

Кіраўнік МУС Літвы Агне Білатайтэ асудзіла «выкарыстаньне міжнародных інструмэнтаў для палітычна матываванага перасьледу». Кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс у сваю чаргу сказаў, што выкарыстаньне інструмэнту міжнароднага вышуку супраць апазыцыі дыскрэдытуе ўдзел Расеі ў Інтэрполе.

Па вэрсіі сьледзтва, Волкаў заклікаў падлеткаў удзельнічаць у акцыі пратэсту ў падтрымку Навальнага, якая прайшла 23 студзеня. Волкаў адмаўляе віну.

Масавыя акцыі за вызваленьне Навальнага, які знаходзіцца ў СІЗА, прайшлі ў многіх гарадох Расеі 23 і 31 студзеня і 2 лютага. Па ўсёй краіне затрымалі больш за 11 тысяч іх удзельнікаў, сотні людзей дагэтуль знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам. Некалькі паплечнікаў Навальнага зьмясьцілі пад хатні арышт. Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў іх палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG