Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі міліцыя прыйшла да шматдзетнай маці-валянтэркі, яе сына затрымалі


Гомельская міліцыя, архіўнае фота
Гомельская міліцыя, архіўнае фота

У Гомлі міліцыя прыйшла да Тацьцяны Максімавай. У яе пяцёра дзяцей. Малодшым двайнятам — па паўтара года. Тацьцяна займаецца дапамогай арыштаваным і семʼям палітычных зьняволеных.

З чым зьвязаны візыт міліцыянтаў, невядома. Тацьцяна пасьпела паведаміць, што да яе прыйшла міліцыя, і сувязь зьнікла. На вуліцы быў затрыманы яе старэйшы 18-гадовы сын.

Сёньня ў Гомлі таксама затрымалі актывістку Насту. Яна некалькі дзён хавалася ад міліцыі ў жыхара Гомля Руслана Сасыкбаева. «Сёньня вечарам прыйшла міліцыя з вобшукам, на які даў санкцыю пракурор. Мне патлумачылі, што нібыта на тэлеграм-канале „Флагшток“ зьявіліся нейкія здымкі некага зь бел-чырвона-белым сьцягам. У мяне забралі стары ноўтбук, тэлефон. І затрымалі Насту, якая была ў нас дома. Яе падазраюць у адміністраваньні нейкага тэлеграм-чату», — расказаў Руслан Сасыкбаеў.

Празь міліцэйскі перасьлед увосень была вымушаная зьехаць за мяжу ягоная жонка, валянтэрка Наста Сасыкбаева. Яна зьехала разам з 12-гадовым сынам.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG