Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Расея аднаўляе чыгуначныя зносіны зь Беларусьсю амаль праз год пасьля іх спыненьня праз каранавірус

Расея аднаўляе чыгуначныя зносіны зь Беларусьсю амаль праз год пасьля іх спыненьня праз каранавірус


Чыгунка, ілюстрацыйнае фота
Чыгунка, ілюстрацыйнае фота

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін падпісаў дакумэнты аб аднаўленьні чыгуначных зносінаў зь Беларусьсю і павелічэньні колькасьці авіярэйсаў у Менск.

Рашэньне прынятае пасьля справаздачы апэратыўнага штабу ў папярэджаньні завозу і распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі, паведамілі ў прэс-службе расейскага ўраду.

Ад 8 лютага на ўзаемнай аснове будуць адноўленыя пасажырскія чыгуначныя зносіны па маршруце Масква — Менск, Масква —Калінінград і цягнікоў санкт-пецярбурскага фармаваньня з прыпынкам у беларускай сталіцы.

Таксама ад 8 лютага павялічыцца колькасьць рэгулярных авіярэйсаў Масква —Менск з трох да пяці штотыдзень, а таксама адновяцца паветраныя зносіны з Растову-на-Доне і Санкт-Пецярбургу ў Менск па адным рэйсе на тыдзень.

Чыгуначныя зносіны паміж Расеяй і Беларусьсю адсутнічалі амаль год, ад сакавіка 2020-га. Колькасьць авіярэйсаў істотна скарацілі, пасажыры былі абкладзеныя шэрагам патрабаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG